2010-03-19 14:47:12

Мова памерла


У Індыі, на Андаманскіх выспах, памерла захавальніца адной з самых старажытных моваў на Зямлі.
Апошнія трыццаць гадоў жыцця 85‑гадовая жанчына па імені Боа заставалася адзінай карыстальніцай мовы Бо. Племя Бо жыло на Андаманах каля 70 тысяч гадоў.
На думку лінгвістаў, гэта знакавая падзея, паколькі з яе смерцю спыніла сваю гісторыю адна з найстаражытнейшых моваў на планеце. Культура Індыі і ўсёй сусветнай супольнасці незваротна страціла частку сваёй спадчыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.