Хрысціянскі Клуб вясёлых і знаходлівых на Закарпацці
Адзінаццаць парафіяльных камандаў Клуба вясёлых і знаходлівых Мукачаўскай дыяцэзіі
Рымска-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне прынялі ўдзел у традыцыйным штогадовым спаборніцтве,
якое напярэдадні Вялікага Посту адбылося ў пасёлку Сярэднім Вужгарадзкага раёну.
Каардынатар спаборніцтваў спадарыня Таццяна Рашатар ў інтэрв'ю для Радыё Ватыкана
распавяла: «Працягваецца Год Сьвятарства, таму тэмай Сёмых гульняў каталіцкага Клуба
Вясёлых і знаходлівых паслужылі словы св. Яна Марыі Віянея: "Дарога ў неба" ». Першае
месца ў спаборніцтвах заваявала каманда з горада Вужгарад, на другім месцы - маладыя
парафіяне з пасёлка Вялікі Сакавік, а трэцяе месца падзялілі каманды з Свалявы і Ключарок.