2010-03-17 15:03:28

У будучыні Блізкага Усходу заўсёды будзе месца для хрысціянства


Так заявіў Антоніас Нагіб, Патрыярх Александрыйскага Коптскага Каталіцкага Касцёла, падчас сустрэчы з дэлегацыяй «Агора» ~ моладзевага форуму Міжземнамор'я.
Дэлегацыю ўзначаліў сьвятар Франчэска Пьерпаолі з цэнтра ім. Яна Паўла II у Ларэта. Маладыя каталікі нанеслі візіт мясцовым хрысціянскім супольнасцям у Егіпце. Звяртаючыся да гасцей, Патрыярх Нагіб падкрэсліў: «Мы жывем у нялёгкі для нас час, але я перакананы, што сітуацыя меншасцяў - адна і тая ж у кожным кутку свету. Мы бачылі і горшыя часы; я веру, што мы застанемся часткай гэтай зямлі, у якой знаходзяцца нашы карані ». Паводле Патрыярха, для барацьбы супраць фанатызму неабходна распачаць «палітыку супрацоўніцтва, дыялогу і ўзаемаразумення», пачынаючы з працы з моладдзю ў такіх праектах, як форум «Агора».
Сінод Біскупаў па Блізкаму Усходу, запланаваны на кастрычнік гэтага года, «зможа надаць новы імпульс Касцёлам гэтага рэгіёну і ўсім аспектам дыялогу ~ як паміж мясцовымі каталіцкімі Касцёламі, так і з праваслаўнымі і з Ісламам».
Прадстаўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Каіры пацвердзілі, што адной з самых важных задач у Егіпце з'яўляецца «падтрымка Коптскага Касцёла, які перажывае надзвычай цяжкую сітуацыю». Забойства хрысціянаў у Наге Хаммаді, сказал саветнік нунцыятуры, было «актам запланаванага гвалту, прадыктаванага палітычнымі меркаваннямі, для якіх рэлігія паслужыла апраўданнем». Гаворка ідзе аб «атаках, накіраваных на дэстабілізацыю краіны, правакуючы сутыкненне з мяншынствамі». Паколькі законаў, якія рэгулююць рэлігійны культ, не існуе, растлумачыў сьвятар з нунцыятуры, можна гаварыць «не аб рэлігійным перасьледзе, а аб дыскрымінацыі». Таму важна, каб "міжнародная супольнасць прыняла рашучую пазіцыю перад тварам гэтых фактаў, аддаючы сабе справаздачу ў тым, якая рэальная сітуацыя пануе ў Егіпце».








All the contents on this site are copyrighted ©.