2010-03-17 15:03:55

Стогадовы юбілей львоўскай грэка-каталіцкай верніцы.


Ад Папы Рымскага атрымала блаславеньне львоўская прыхажанка грэка-каталіцкай Царквы пані Марыя Репко, якая адзначыла сваё стагоддзе. Паступілі да залатой юбіляркі і віншаванні ад рыма-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Мечыслава Макшыцкого і гарадскога галавы Львова спадара Андрэя Садовага. У намеры спадарыні Марыі айцы Ордэна Базіліянаў адслужаць у нядзелю Боскую Літургію, падчас якой спадарыня Марыя Репко паабяцала спяваць у царкоўным хоры.
У часы пераследу Грэка-Каталіцкай Царквы яна хадзіла да львоўскай лацінскай катэдры, дзе сорак гадоў спявала ў хоры. Дома слухала ўкраінскія радыёперадачы з Ватыкана. У доме спадарыні Марыі Репко адбываліся падпольныя Набажэнствы грэка-каталікоў. Стогадовы юбілей львоваўчанка спадарыня Марыя Репко сустракае ў акаленні маладых братоў і сясцёр у веры. Яна падрэсліла, што вельмі задаволена сучаснымі маладымі і не ўяўляе жыцця без іхняе павагі і падтрымкі.
Пра гэта паведаміў для Радыё Ватыкана Канстанцін Чавага








All the contents on this site are copyrighted ©.