2010-03-16 14:05:51

Семінар для спаведнікаў у Апостальскай пенітэнцыярыі


У Апостальскай пенітэнцыярыі (адна з установаў Рымскай курыі) штогадова адбываецца семінар для святароў, якія прымаюць споведзь. У гэтым годзе такі семінар праходзіў з 8 па 12 сакавіка. У ім прымалі ўдзел 70 святароў, галоўным чынам маладых. На гэты раз тэмай семінара вырашылі зрабіць “складаныя сітуацыі” у практыцы споведзі, якія патрабуюць ад спаведніка асаблівай дэлікатнасці, хаця б па той прычыне, што ў шэрагу падобных выпадкаў ён не мае права ўдзяліць адпушчэнне грахоў.
«Святар - гэта служыцель, а не спадар Сакрамэнту, сказаў перад пачаткам семінара біскуп Джанфранка Джіроцці, які кіруе справамі Апостальскай пенітэнцыярыі. - Але і ў тых выпадках, калі немагчыма ўдзяліць адпушчэнне грахоў, заўсёды можна даць пэўныя ўказанні, пазначыць сродкі, якія дапамогуць чалавеку, заставацца ў Касцёле. Касцёл не можа змяніць сваёй місіі, не можа хаваць сваіх прынцыпаў. Разам з тым, ён любіць тых, каму не можа ўдзяліць адпушчэнне грахоў, не жадае іх пакідаць, ставіцца да іх з вялікай пяшчотай і міласэрнасцю. Нават і таму, што некаторая іх частка - гэта ахвяры разводаў. Касцёл ніколі не лічыў іх чужымі. Як раз наадварот, Касьцёл хацеў бы, каб разведзеныя заставаліся прадметам яго пастырскай апекі.
І сапраўды, на семінарскіх занятках разглядаліся «крайнія сітуацыі», часта з чалавечага пункту гледжання відавочна невырашальныя. Галоўным чынам, гэта неўрэгуляваныя шлюбныя адносіны. Сваіх разведзеных дзяцей, Касьцёл атачае матчынай любоўю і не адхіляе іх ад Камуніі. Аднак асобы, якія маюць сэксуальныя адносіны не прызнаныя Касцёлам у якасці шлюба, не могуць атрымаць адпушчэння грахоў і прымаць Камунію. У дадзенай сітуацыі святар, які прымае споведзь, не можа разлічваць толькі на сваё меркаванне, але павінен заўсёды спасылацца на навуку Хрыста і Касцёла.

Вялікая ўвага была звернута на споведзь сьвятароў і манахаў, а таксама кандыдатаў у духоўнае званне. У выпадку некаторых цяжкіх грахоў, асабліва калі яны пастаянна паўтараюцца, асобам якія трапляюць у іх варта было б параіць звярнуцца з просьбай у касцёльныя інстанцыі аб сваім выдаленні са святарскага або манаскага стану.
На семінары была закранута і тэма педафіліі. У прыватнасці, было адзначана, што святар звязаны тайнай споведзі, а таму не мае права даносіць на асоб духоўнага звання, якія спавядаліся яму ў падобных грахах.









All the contents on this site are copyrighted ©.