2010-03-16 14:05:32

Пасланне Папы Бэнэдыкта 16 на ХХV Сусветны Дзень Моладзі: Божыя Прыказанні ўказваюць дарогу да шчасця


Хрысціянства не ёсць маральнасцю, але сустрэчаю з Хрыстом, які любіць кожнага з нас асабіста, нават калі мы адвяртаемся ад Яго. Гэта падкрэслівае Святы Айцец у пасланні на 25-ы Сусветны Дзень Моладзі, якое было апублікаванае 15-га сакавіка. Тэмай паслання з”яўляецца пытанне зададзенае Езусу багатым юнаком: “Настаўнік добры, што я павінен зрабіць, каб атрымаць жыццё вечнае?” ( Мт 10.17). Бэнэдыкт 16 нагадвае, што святкаванні гэтага дня ў гэтым годзе ў Мясцовых Касцёлах у Вербную нядзелю 28-га сакавіка, з”яўляюцца крокам у напрамку запланаванага ў наступным годзе Сусветнага Дня Моладзі ў Мадрыце. У пасланні да гэтага дня, якое было апублікаванае 22-га лютага, ў свята Катэдры Пятра, Папа спасылаецца ў ім таксама да 25-ці годдзя ўстанаўлення 20-га снежня 1985-га году Сусветнага Дня Моладзі, што называе прарочаю, плённаю ініцыятываю Папы Яна Паўла ІІ, і спасылаецца да ягонага ліста да моладзі цэлага свету ад 31-га сакавіка 1985-га году.
Бэнэдыкт 16 у сваім пасланні заклікае моладзь, каб пыталі Бога, якія Ён мае планы адносна іхняга жыцця, і каб выканалі Ягоную волю. Звяртае ўвагу, што хрысціянскае пакліканне нараджаецца з любові, якую прапануе нам Езус і можна гэтае пакліканне ажыццяўляць толькі адказваючы на яго з любоў”ю. Пакліканых да святарства ці пасвячанага жыцця Папа перасцерагае, каб не баяліся пайсці за голасам Бога, бо Ён хоча іх абдарыць глыбокаю радасцю. Для тых, хто адчуваюць пакліканне да шлюбнага жыцця, Бэнэдыкт 16 даручае, каб прынялі гэтае пакліканне з вераю, дбаючы пра трывалыя асновы для вернай любові і адкрытай на дар жыцця. Прыпамінае далей, што мы ўсе пакліканыя да вечнага жыцця, да радасці шчасця быць з Богам назаўсёды. Ідучы насупраць сённяшняга менталітэту, які абвярнае ўсе правілы і нормы, Свтяы Айцец падкрэслівае важнасць Божых Прыказанняў. Яны не абмяжоўваюць шчасця, а проста паказваюць, як яго знайсці. У пасланні на ХХV Сусветны Дзень Моладзі Папа таксама спасылаецца на праблемы, якія перажываюць сёння маладыя людзі, такія як беспрацоўе і адсутнасць канкрэтных перспэктываў на будучыню. “Гэтыя цяжкасці не павінны знеахвочваць,- лічыць Бэнэдыкт 16,- Тыя, хто сустрэў Хрыста, могуць несці свету сапраўдную надзею”








All the contents on this site are copyrighted ©.