2010-03-16 14:06:15

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.


Дух жа, пад уладай і ва ўладзе якога апынуўся чалавек у Капэрнаўмскай синагозе быў нячысты. “Нечысты” - гэтае слова, выкарастанае для апісаньня адмоўнага характару духа, ужываецца ў Новым Запавеце 31 раз, з іх, цэлых 11 разоў у Эвагельлі ад Марка. З гэтага можна заключыць, што менавіта Марк надаваў асаблівую ўвагу праблеме апанаванасьці. Пад нячыстым духам тут нельга разумець нейки брыдкі прывід. “Нячысьціня” мае тут маральнае значэньне . Яна выяўляецца ў праявах злобы, асабістай і працяглай. Яна падштурхоўвае чалавека да благіх учынкаў. Апанаваны злым духам страчвае здольнасьць да ўдзелу ў кульце. Па вераваньнях таго часу, нячыстыя духі схілялі чалавека да благіх учынкаў, да парушэньня прадпісаньняў закона Божага. Таму прысутнасьць Езуса, зьдзейсьненьне ім збаўчага служэньня не маглі застацца незаўважнымі нячыстымі духамі, якія супрацивяцца Богу.
Праблему нячыстага духа, ці нячыстага, ці ўвогуле Шатана, трэба разглядзець некалькі падрабязней, тым больш, што аб дзейнасьці Шатана мы чытаем і ў другіх тэкстах Другога Эвангельля.
У гісторыі многіх рэлігій і ў рэлігійнай літаратуры канфлікт паміж дабром і злом зьяўляецца цэнтральнай тэмай. У асіра-бабілонскай культуры было распаўсюджана ўсеагульнае перакананьне аб усеагульнай прысутнасьці рознага роду злых дэманаў (ваўкалакі, вампіры, орды варожых духаў), насяляючых пустыню, горы, глыбіню зямлі і мора. Яны нападаюць на людзей, на перакрыжаванньнях дарог, прасочваюцца праз дзьверы дамоў. Праходзяць праз сьцены, хаваюцца ў патаемных месцах, застрашаюць завываньнямі ветраў і гэтак далей. Бабілонскія дэманы смердзяць, з акрываўленымі нагамі, а выцякаючая з іх пашчы сліна атручвае і поўная атруты. Прыкладам іх брыдкасьці зьяўляецца Пузузу, а надпіс на яго ідале гаворыць: “Я Пузузу, сын Хапмы, цар духаў нячыстых. Я з крыкам паў з гары: калі я зьяўляюся, у выклікаю ліхаманку”
Мэтай асіра-балілонскіх сьвятароў было выгнаньне злых духаў пры дапамозе сьпецыяльных абрадаў і вызваленьне людзей ад іх уплыву. Гэта заўважна нават у імёнах гэтых сьвятароў: ішыб, ашыпу, ішыппу - гэтыя словы азаначаюць “сьвятар які ачышчае”, ці проста “экзарцыст”. Ачышчэньне, вызваленьне ад злых духаў было ў пэўным сэнсе сінонімам ацаленьня, свайго роду медыцынай.
Ацаленьне хворага заключалася менавіта ў вызваленьні ад уплыву злога духа. Часам, па вераваньнях таго часу, ацаленьне палягала ў перадачы хваробы ад чалавека да жывёлы, напрыклад, да кабана: прамаўляўся асаблівы заклён, пад дзеяненьнем якога тыя ці іншыя хваробы пераходзілі з хворага чалавека, з яго хворых органаў, на жывёлы.
Слова “дэман” паходзіць ад грэцкага даімон і мае цэлы шэраг сэнсавых адценьняў. Яно можа азначаць боства. Падземнае боства, альбо злыя моцы ў цэлым. Людзі верылі ў існаваньне духаў памёрлых, злых па сваёй натуры духаў, жадаючых зрабіць зло, асабліва людзям, духаў, які валодалі звышнатуральнай сілай, дзеяньне якіх было незаўважна, процістаяць якім чалавек мог толькі з дапамогай чараўніцтва і розных заклёнаў. Для вызваленьня ад іх узьдзеяньня былі выпрацаваны спецыяльныя рытуалы і метады.
Стары запавет рэдка ўзгадвае аб Шатане: слову даімон, дэман, адпавяддае гэбрайскае слова “шэд”., а гэбрайскі адпаведнік “шатан” гучыць аднолькава. У іншым месцы Шатан называецца проста злы дух ад Пана.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.