2010-03-15 14:19:28

Інтэрнэт-шлюз Беларусі пашырыцца ў некалькі разоў


Знешні інтэрнэт-доступ Беларусі пашырыцца да 31 Гбіт/с (з 21 Гбіт/с) у расійскім напрамку і да 4 Гбіт/с (з 2 Гбіт/с) у заходнім. Агульная прапускная здольнасць беларускага інтэрнэт-шлюза складзе 35 Гбіт/с.
Прычым, гэта не апошняе пашырэнне знешняга шлюза, якое запланавана на гэты год. Наступныя пашырэнні канала адбудуцца пры дапамозе прыватных інвестыцыяў. “Белтэлекам” ужо абвясціў сярод юрыдычных асобаў і ІП адкрыты конкурс на закуп паслуг доступу да інтэрнэту (прычым як да расійскага, так і да замежнага сегмента).
Тэндэрам мяркуецца ў два этапы пашыраць знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку Расіі: першы ўжо зараз — з красавіка 2010 года, другі таксама хутка — з сёлятняга мая.
На пачатак 2009 года інтэрнэт-шлюз Беларусі складаў 5,2 Гбіт/с.








All the contents on this site are copyrighted ©.