У Чырвоным касцёле прайшла канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў
З 5 па 7 сакавіка 2010 г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску ўжо ў другі раз
адбылася канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел
каля 30 чалавек з розных рухаў Каталіцкага Касцёла: Легіёна Марыі, «Via Dolorosa»,
«Маці ў малітве», Таварыства добрай смерці, Св. Мікалая (Грэка-каталіцкая Царква),
Жывога Ружанца, «Святло-Жыццё» (Хатні Касцёл і «Каштоўная Пярліна») з розных гарадоў
Беларусі і замежжа. На мерапрыемстве прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай
архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які быў ініцыятарам правядзення канферэнцыі. Духоўным
апекуном удзельнікаў сустрэчы быў а. Ірэнэуш Копач. Удзельнікі мелі магчымасць яшчэ
раз адкрыць для сябе важнасць актыўнай хрысціянскай пазіцыі ў сённяшнім свеце, якая
можа праяўляцца праз удзел у каталіцкіх рухах і супольнасцях. Наступная сустрэча
ўдзельнікаў каталіцкіх рухаў і супольнасцяў адбудзецца ў сакавіку 2011 г.