2010-03-15 14:19:50

Дарога да паяднання гэта дарога наслядавання Хрыста,- Бэнэдыкт 16 у лютэранскім зборы


Добрая навіна аб Божай міласэрнасці і надзеі, сярод цярпенняў і выпрабаванняў лёсу, а таксама аб надзвычайным сэнсе смерці Хрыста, прагучала вечарам, у нядзелю 14 сакавіка, у лютэранскай святыні пры рымскай Via Sicilia. Бенэдыкт ХVII наведаў пратэстантскі цэнтр ў Рыме які займаецца душпастырствам галоўным чынам нямецкамоўнага насельніцтва . Яго запрашэнне было прысвечана святкаваню так званай Дэкады Лютэра, якая ў сваю чаргу была спалучана з 500-гадавінай Рэфармацыі і 10 гадавінай падпісання экуменічнай Супольнай Дэкларацыі ў справе Навукі па Апраўданню. Аб гэтым, падчас прывітання, распавядала старшыня супольнасці рымскіх лютэранаў Дорыс Эскх. Яна ўзгадала таксама, пра падмурак Хросту, Духа і веры якія яднаюць абодва Касцёлы. Выразам гэтай сувязі між іншым былі і наведзіны лютэранскай супольнасці ў Рыме, якія ажыццявіў Ян Павел ІІ у 1983г..


Галоўным пунктам візіту Бенэдыкту ХVII было экуменічнае набажэнства слова, з двугалоснай гаміліяй на нямецкай мове Святога Айца і мясцовага пастара Джэнса-Марціна Круса. Пратэстантскі пастар засяродзіў увагу на ўрыўку з 2 Паслання св. Апостала Паўла да Карынцянаў аб суцяшэнні і пакутах Хрыста. З дасведчання гэтага суцяшэння бярэ пачатак супольная падтрымка ў складаных момантах, што таксама з’яўляецца выразам радасці і еднасці веры - сцвердзіў пастар Крус.
Святы Айцец часткова абвесціў імправізаванае разважанне падмуркам якога, стаўся ўрывак з Евангелля паводле св. Яна, дзе Езус, у прароцтве аб уласнай смерці, кажа аб зярнятке пшаніцы, якое ўкінутае ў глебу спачатку памірае, а потым, прыносіць багаты плён. Словы аб неабходнасці узяць і несці крыж не з’яўляюцца прыемнымі нашым вушам – сцвердзіў Бенэдыкт ХVII. – Аднак калі Бог кажа, што мусім у пэуным сэнсе зненавідзіць нашае жыццё, то значыць дае нам зразумець, што гэтае жыццё не ёсць жыццём толькі выключна для сябе. Жыць не азначае браць, але даваць сябе. Калі не зможам даваць сябе іншым, не зможам таксама і прымаць. Менавіта на гэтым базуецца таксама і грэх падзелаў сярод веруючых у Хрыста.
Папа, у гэтым кантэксце, скіраваў вернікаў да пошуку еднасці хрысціянства. Гэтыя пошукі, у першую чаргу, павінны абапірацца на наслядаванні Хрыста, Які нясе крыж, а акрамя гэтага, на адкрыцці на Божую ласку. Лёс пшанічнага зярнятка, гэта шлях любові і збаўлення, а таксама ўтрата сябе на шляху ахвяравання і наслядавання Хрыста. Аб’яднанне не можа стаць толькі дзейнасццю людзей – сказаў Бенедыкт ХVII. – Усё гэта неабходна даручыць Богу, бо толькі Ён можа прывесці нас да еднасці. Тут знаходзіцца таксама паняцце супольнасці: гэты шлях наслядавання Хрыста можам прайсці разам– дадаў Папа падчас візіту ў лютэранскім зборы ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.