2010-03-15 14:20:08

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 14-га сакавіка


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. Перад ейным адгаварэннем Святы Айцец меў прамову, ў якой заявіў, што “нічога не астаецца такім як было калісці пасьля таго, калі Езус расказаў прыповесць пра міласэрнага Айца, якую запісаў Апостал Лука. Ад гэтага часу мы ведаем Бога. Ён наш Бацька, Які з любові стварыў нас свабоднымі і свядомымі. Ён церпіць, калі мы губляемся, і святкуе, калі мы вяртаемся.
RealAudioMP3
“Сувязь з Богам будуецца ў гісторыі па аналогіі адносінаў дзіцяці да ўласных бацькоў: першапачаткова ўсё залежыць ад бацькоў, а пазней дзіця атрымлівае незалежнасць, і ўрэшце ( калі развіццё стаецца станоўчым) прыходзяць сталыя адносіны, якія заснаваныя на павазе і сапраўднай любові”,- сказаў Папа. “У гэтых кроках мы можам заўважыць ход адносін чалавека да Бога. Існуе стадыя дзяцінства: пра рэлігію ўспамінаецца цераз патрэбы і залежнасць. Паступова чалавек становіцца дарослым і робіцца незалежным, хоча вырвацца з падпарадкавання і стаць свабодным, дарослым, здольным да самакіравання і рабіць свой выбар самастойна, часам думаючы, што можа зрабіць штосці без Бога. Гэта можа нават прывесці да атэізму, які часта ёсць скрытым жаданнем пазнання сапраўднага аблічча Бога”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Але, як заявіў Папа, мы можам заўсёды разлічваць на Бога, які з”яўляецца верным, незалежна ад нашае загубленасці. Гэтую сітуацыю адлюстоўвае прыповесць Езуса аб міласэрным Айцу і яго двух сынах.
“Малодшы адыходзіць і ў далейшым жыцці падае ўсё ніжэй, ў той час як дарослы, хоць застаўся дома, трывае ў недаспелых адносінах з бацькам”,-сказаў Папа. “Калі малодшы вяртаецца, яго старэйшы брат не радуецца як бацька, але проста выбухае гневам і не хоча ўвайсці ў дом. Абодва сыны ўяўляюць сабой дзве няспелыя формы адносінаў з Богам: менавіта бунт і крывадушнасць, якія ёсць пераможаныя міласэрнасцю. Толькі атрымліваючы прабачэнне, пачуваючы сябе любімымі бацькоўскаю любоў”ю, якая большая ад нашых пакут і справядлівасці, мы дасягаем сапраўды сыноўскіх і свабодных адносін з Богам”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на ўсіх прысутных сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.