2010-03-09 09:24:40

Мінск . Сваё 20-годдзе адзначыў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі


Асаблівую ўвагу надаюць цяпер накірунку сацыялогіі культуры і духоўнага жыцця, які паспяхова ўзрастае і дапамагае грамадству Беларусі мець пэўныя арыенціры і пункты адліку многіх духоўных, у іх ліку і рэлігійных, праэктаў. А цэнтр доследаў пачынаўся так: яшчэ ў лютым 1990 года, у выкананне пастановы Савета Міністраў БССР , Прэзідыум Акадэміі навук БССР прыняў рашэнне стварыць Інстытут сацыялогіі на базе сваіх сацыялагічных аддзелаў Інстытута філасофіі і права , аддзела навуказнаўства і часткі аддзела дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва Інстытута эканомікі . Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР Бабосаў тады быў прызначаны дырэктарам-арганізатарам новай структуры. Тады ж паўсталі падраздзяленні: аддзелы палітычнай сацыялогіі і інфармацыйных тэхналогій; сацыялогіі інавацый; сацыялогіі рэгіянальнага развіцця; права, дэвіянталогіі і сацыяльнай псіхалогіі; эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі; цэнтр маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў. Пры Інстытуце ёсць шэраг аспірантур.У функцыі ўстановы ўваходзіць назіранне за тэндэнцыямі ў галіне прадукцыі і паслуг, правядзенне сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў; вывучэнне грамадскай думкі па палітычных і сацыяльна-эканамічных праблемах; вывучэнне пакупніцкага попыту і паводзінаў; даследаванні ў галіне рэкламы; маніторынгавыя даследавання сродкаў масавай інфармацыі - даследаванні чытацкай аўдыторыі газет і часопісаў, тэлеаўдыторыі і аўдыторыі радыёстанцый, рэйтынгаў каналаў і перадач.Акадэмія навук, напрыклад, прыняла актыўны ўдзел у навуковым суправаджэнні Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады з улікам міграцыйных прагнозаў.Жадаем калектыву практычнай рэалізацыі добрых статыстычных прагнозаў і заўсёды дакладных навуковых дадзеных!











All the contents on this site are copyrighted ©.