2010-03-06 12:42:58

Рым : італьянскі рух «За жыццё» прысудзіў прэмію "Маці Тэрэза з Калькуты" фільму "Bella".


Гэту еўрапейскую ўзнагароду атрымаў таксама аўтар і выканаўца галоўнай ролі Эдуард Верастэгі. "Bella (прыгожая)" стаўся адным з самых касавых фільмаў у Злучаных Штатах і пераможцам розных міжнародных конкурсаў. Чарговы прыз ад "Руху за жыццё» прызначаны за мастацкае распавядае аб жыцці і любові, якая мацней за смерць. «Фільм поўны надзеі,»- расказвае аўтар і актор Эдуардо Верастэгі. У свае 35 гадоў мексіканскі мастацкі дзеяч, пасля поспеху ў кінематографе, усвядоміў пустэчу вакол сабе. Затым наблізіўся да веры. Цяпер лічыць за лепшае жыць па Евангеллю і нясе гэтае адкрыццё людзям.. "Поспех фільма" Бэла ", -кажа аўтар,- не толькі ва ўзнагародах, але таксама ў лістах ад людзей, тэлефонных званках і інтэрнетпаведамленнях. Мы іх атрымалі ад тысяч людзей, якія дзеляцца сваім вопытам з намі, асабліва радасныя - ад жанчын, якія вырашылі пасля гэтага фільма не рабіць аборту». Эдуардо Верастэгі дзейнічае таксама ў розных гуманітарных ініцыятывах у абарону жыцця. У падзяку за дар веры, якую адкрыў у даросласці, ён заснаваў выдавецтва «Метаноя» (на грэчаскай мове «змяніць сэнс»), каб здымаць фільмы, што абуджаюць сэрца, нанова гаварыць чалавеку аб страчанай надзеі і заахвочваюць рабіць дабро, бачыць чыстым вокам, што прыгожа і рэальна.









All the contents on this site are copyrighted ©.