У Катыні пад Смаленскам працягваецца падрыхтоўка да 70-й гадавіны забойства тысяч
польскіх афіцэраў палачамі НКВД.
//www.polskieradio.pl/ У Катыні заплянаваныя на красавік жалобныя урачыстасці з
нагоды 70-й гадавіны катыньскага злачынства. Пачалося таксама будаўніцтва праваслаўнага
храму блізка мемарыяла ў памяць усіх ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Коззя гара. Храм
прысьвечаны савецкім мучанікам - ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, пахаваных у катыньскім
лесе. Царква будзе знаходзіцца пры дарозе, якая вядзе ў Дзяржаўны мэмарыяльны комплекс
„Катынь”. Дырэктар музэю ў Катыні Ігар Грыгор'еў патлумачыў, што краевугольны камень
храму будзе пакладзены падчас катыньскіх урачыстасьцяў з удзелам польскіх кіраўнікоў
дзяржавы і прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна. Ён нагадаў, што апрача польскіх
афіцэраў, у катыньскім лесе знаходзяцца магілы каля 6-7 тысячаў савецкіх грамадзянаў,
галоўным чынам расейцаў. Тым часам у катыньскім музэі працягваецца праца над падрыхтоўкай
выставы, прысьвечанай жыхаром Смаленшчыны ў 1937 годзе, гэта значыць ў пэрыяд найбольшых
сталінскіх рэпрэсіяў. Экспазыцыя будзе адчыненая ўжо на будучым тыдні