Бэнэдыкт XVI і кардынал Тарчызіо Бэртонэ павіншавалі з імянінамі кардынала Казіміра
Свёнтка
/catholic.by /Кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на
пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі, атрымаў віншаванні з нагоды сваіх
імянінаў ад Папы Бэнэдыкта XVI, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо
Бэртонэ і намесніка дзяржсакратара арцыбіскупа Фернандо Філоні. «З нагоды ўрачыстасці
імянінаў дасылаю Вашай Эмінэнцыі шчырыя пажаданні і выказваю духоўную лучнасць, —
чытаем у тэлеграме Святога Айца. — Праз пасрэдніцтва святога Казіміра прашу аб шчодрых
Божых ласках і з сэрца ўдзяляю апостальскае благаслаўленне, агортваючы ім блізкіх
і супрацоўнікаў ксяндза кардынала, а таксама ўсіх давераных яго пастырскаму клопату». «У
радасны дзень імянінаў прашу прыняць шчырыя пажаданні і віншаванні, якія падтрымліваю
асабліваю малітвай у інтэнцыі ксяндза кардынала», — адзначаецца ў тэлеграме кардынала
Тарчызіо Бэртонэ.