2010-03-05 12:41:55

Касцёл Беларусі ў чарговы раз заахвочвае да ўдзелу ў акцыі «Духоўнага ўсынаўлення», галоўная мэта якой — абарона зачатага жыцця, што знаходзіцца пад пагрозай знішчэння


Пачатак «духоўнага ўсынаўлення» як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ў дзень урачыстасці Звеставання Пана шляхам агульнага складання абяцанняў групай вернікаў падчас урачыстай святой Імшы.У «духоўным усынаўленні» можа ўдзельнічаць кожны, хто адчувае сябе здольным выканаць дадзенае абяцанне, складзенае Богу. Гэта асобы старэйшыя, хворыя, якія праз ахвяраванне сваіх цярпенняў Богу могуць выпрошваць шматлікія плёны. Заахвочваюцца да «Духоўнага ўсынаўлення» таксама моладзь і дарослыя. Калі моладзь прыме на сябе абавязак малітвы за ненароджаных дзяцей, можна спадзявацца, што яна не дапусціць смерці ўласнага зачатага дзіцяці.Кожны, хто зацікавіўся дадзенай акцыяй, можа атрымаць падрабязную інфармацыю ў пробашча сваёй парафіі.Заахвочваем усіх да прыняцця на сябе абавязку малітвы ў інтэнцыі зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай аборту. Пётр Фраштэнга OCD,Cакратар Рады па справах сям’і пры ККББ
Формула абяцання Духоўнага ўсынаўлення
«Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля».
Найсвяцейшая Панна, Багародзіца Марыя, усе Анёлы і Святыя. Ідучы за жаданнем несці дапамогу ў справе абароны ненароджаных, моцна пастанаўляю і абяцаю, што з дня ................. у свята/урачыстасць .............. у касцёле ..................... духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ведае толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыцця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння.
Гэтымі малітвамі будуць:
адна таямніца Ружанца, мае добрыя ўчынкі, малітва, якую прачытаю сёння першы раз.











All the contents on this site are copyrighted ©.