2010-03-04 13:21:00

Сустрэча неакатэхуменальных рухаў у Гомелі


У гомельскім касцёле Нараджэння Маці Божай адбылася сустрэча ўдзельнікаў неакатэхуменальных рухаў, падчас якой значная ўвага была нададзена ролі сям’і ў сучасным свеце.
Ксёндз Славамір Ляскоўскі, пробашч парафіі, закрануў такія праблемы як секулярызацыя і дэхрысціянізацыя сям’і праз прыманне адпаведных законаў (асабліва ў Еўропе). Святар нагадаў пра абавязак хрысціянаў жыць не толькі для сябе, але для іншых.
«У нашым грамадстве не хапае мільёнаў дзяцей. Іх забілі праз аборты», — падкрэсліў кс. Ляскоўскі, адначыўшы пры гэтым, што яшчэ ў XIX ст. з’явілася страшэнная хлусня аб неабходнасці кантраляваць нараджальнасць па прычыне абмежаванасці рэсурсаў.
«Многія паддаліся гэтай хлусні, паверылі ў гэта. Як вынік — аборты, сем’і, якія не хочуць мець больш аднаго ці двух дзяцей», — канстатаваў святар, заклікаючы прысутных быць адкрытымі на новае жыццё і заўсёды выконваць загад Езуса Хрыста — любіць адно аднаго так, як Ён палюбіў нас.
Прысутным былі прадэманстраваны відэаролікі з Дня сям’і ў Мадрыдзе, які адзначаўся 27 снежня 2009 года.









All the contents on this site are copyrighted ©.