2010-03-04 13:01:46

Еўрапейскі Суд па правах чалавека падтрымаў апеляцыю, прадстаўленую Італіяй супраць рашэння ад 3 лістапада мінулага года, якім забаранялася змяшчаць укрыжаванні ў школьных класах.


Станоўчы водгук з надзеяй на ўлік традыцый краіны выказаў прэзідэнт Савета біскупскіх Канферэнцый Еўрапы кардынал Эрдо і монсеньор Джордано, пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры Савеце Еўропы. Па іхняй думцы, гэтае рашэнне дазволіць усім еўрапейцам нанова адкрыць для сабе сапраўднае значэнне Крыжа. «Гэта акт здаровага сэнсу, - сказаў кардынал Баньяско, прэзідэнт Біскупскай Канфярэнцыі Італіі. -Тым самым прызнаецца, што карані культуры і гісторыі Еўропы заснаваныя на Евангеллі - на веры ў Езуса ўкрыжаванага і Ўваскрослага."
Вялікая Палата Еўрапейскага Суда будзе разглядаць гэтае пытанне ў бліжэйшыя месяцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.