2010-03-04 13:00:24

Валынь, Украіна. Тут паўстане Міжнародны Экуменічны цэнтр інтэграцыі.


Акт на права пастаяннага карыстання зямельным участкам плошчаю ў 4 га ў вялікай вёсцы Замлінні атрымаў ад раённых уладаў Генеральны вікары Луцкай дыяцэзіі айцец Ян Бурас. Ён з'яўляецца каардынатарам праекту па рэканструкцыі разруйнаваных памешканняў былога старажытнага шпіталю. У частцы памешканняў ужо дзейнічае Асацыяцыя па інтэграванню дзяцей і моладзі з Беларусі,Украіны і Польшчы. Сюды можна прыбыць цэлай сям'ёй для адпачынку і сумесных духоўных практыкаванняў на агульнахрысціянскія і культурныя ды гістарычныя тэмы. Як з украіны паведамляе журналіст Канстантын Чавага, у будучым плануецца непадалёк адчыніць таксама Дом спакойнай старасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.