Ватыкан. Бэнэдыкт XVI наведае з пастырскім візітам Барселону і Санцьяга-дэ-Кампастэла
ў лістападзе, сёлета.
Бэнэдыкт XVI 6 лістапада зробіць апостальскі візіт у Гішпанію. Перш прыбудзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла
з нагоды Святога года Кампастэльскага. 7 лістапада пераляціць у Барселону, каб
асвяціць алтар вялікага касцёла “Sagrada Familia (Святое Сямейства)'', пабудаванага
слынным каталіцкім архітэктарам Антоніо Гаўдзі. Пра гэта была пададзена аб’ява падчас
2-х прэс-канферэнцый арцыбіскупаў тых гарадоў па-за межамі Італіі, якія Папа Бенедыкт
16 наведае сёлета. Гішпанія будзе пятая міжнародная паездка Бенедыкта 16 у гэтым
2010: Папа наведае ў красавіку Мальту, ў маі ў Партугалію, ў чэрвені Кіпр і ў верасні
Вялікабрытанію.