2010-03-03 14:23:55

68-я гадавіна пагрому ў гета ў Менску


На мэмарыяльным комплексе „Яма” адбылося жалобнае мерапрыемства, прысьвечанае 68-й гадавіне пагрому ў габрэйскім гета ў Менску. Памяць ахвяраў нацызму ўшанавалі прадстаўнікі ўлады, дыпляматычнага корпусу, а таксама былыя вязьні й іхныя сем’і.
2-га красавіка 1942 году нацысты зьдзейсьнілі першы буйны габрэйскі пагром, у якім загінулі 5 тысяч чалавек рознага ўзросту. Паводле гісторыкаў, у гады вайны на тэрыторыі Беларусі было створана больш як 150 гета. Усяго ў Беларусі ў пэрыяд акупацыі было забіта каля 800 тысяч габрэяў. Толькі ў Менску - 100 тысяч чалавек. Пакуль вядомыя больш за 500 месцаў масавых забойстваў габрэяў у Беларусі. Памятнымі знакамі й дошкамі на сёньня пазначаныя каля 50 зь іх.
Жалобныя мерапрыемствы прысьвечаныя памяці ахвяраў першага пагрому ў менскім гета зьяўльаюцца традыцыяй ад часу адкрыцьця другой часткі мэмарыяльнага комплексу „Яма” ў 2000 годзе. Аднак ацалелыя вязьні ды сем’і забітых прыходзілі сюды яшчэ 20-30 гадоў раней.








All the contents on this site are copyrighted ©.