2010-03-02 14:50:57

Нядаўна ў Санкт-Пецярбургу адбыўся вечар памяці Слугі Божага ксяндза Бэрнардо Антоніні


Вечар распачаўся з урачыстай Св. Імшы, прысвечанай святу тытула касцёла, - успаміну Найсвяцейшай Панны Марыі Лурдскай – а таксама успаміну ксяндза Бернардо. Галоўным цэлебрансам Св. Імшы стаў святар Сяргей Зуяў, вучань кс. Бернардо.

Эўхарыстычны келіх, які выкарыстоўваўся падчас Св. Імшы, прыналежаў кс. Бернардо і быў падараваны яму ў дзень атрымання святарскіх пасвечанняў у 1955 годзе.

У святыню сабраліся католікі з розных парафій Санкт-Пецярбурга, семінарысты, манахіні, з розных кангрэгацыяў. Ушанаваць памяць любага святара прыехалі госці з Разані, Яраслаўля, Вялікага Ноўгарада, а таксама вялікая група каталікоў з Масквы.

Досведам аб сваіх сустрэчах з кс. Бернардо падзяліўся праваслаўны святар Канстанцін Пахоменка. Ён распавядаў аб адкрытасці Кс. Бернардо, яго гатоўнасці прыняць чалавека любой канфессіі з радасцю і увагай.

Выкладчык касцёльнага мастацтва Вышэйшай каталіцкай семінарыі “Марыя – Каралева апосталаў” Таццяна Андрэяўна Лапаціна расказала аб вялікай любові кс. Бернардо, да Бога і да людзей, якая выяўлялася ў дабразычлівых ўзаемадносінах з кожным чалавекам, яго выключных чалавечых і пастырскіх якасцях, якія паспрыялі яе навяртанню да Бога, а пасля сталі падмуркам да прыняцця Сакраманту Хросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.