2010-03-01 14:49:21

У Тайландзе распачалася Біскупскае пасяджэнне з удзелам каталіцкага Руху Факалярынаў ( хавальнікаў ачагоў) на тэму"Аб'яўляйце Любоў Божую.Новая евангелізацыі сёння."


Дэлегаты прыбылі з многіх краін Далёкага Усходу. Сярод удзельнікаў - нядаўна абраны біскуп Ісламабаду, Апостальскі нунцый у Тайландзе і арцыбіскуп Бангкока. Вялікую цікавасць выклікае абмеркаванне пытання паглыблення дыялогу з Будыстамі. Марыя Воче, старшыні Руху Факалярынаў, прымае актыўны ўдзел у дыскусіі. У прайшоўшыя пяць дзён ад пачатку Міжнароднага сімпозіума, арганізаванага галоўным буддыйскім універсітэтам
з горада Чанг Мая ў Тайландзе ў супрацоўніцтве з японскім будыйскім рухам Рисшо Касей Кай прадстаўніца Факалярынаў падкрэсліла, што ў той час, як у некаторых краінах адбываецца рост гвалту ў адносінах да хрысціян і іншых рэлігійных меншасьцяў, у Тайландзе карціна зусім іншая. Будысты і хрысціяне, сутыкнуўшыся з глабальнымі праблемамі, такімі, як зніжэнне гуманістычных каштоўнасцяў і эканамічны крызіс, здолелі знайсці адказы салідарнасці, атрыманыя ад сваіх рэлігій: будысцкага спачування і хрысціянскай любові. Будда накіроўвае да сузірання, удалечыні ад прыхільнасцей, пыхі і жаданняў, на шлях вызвалення ад болю і адкрыцця на прасвятленне. Для хрысціянаў таямніца болю
скіроўвае да прыняцця укрыжаваньня для катарсісу, ачышчэння. "Езус на крыжы –сказала Марыя Воче, -указвае на найбольшае ахвяраванне Айца Нябеснага, Які хоча, каб кожны крык болю на зямлі пераўтварыўся ў любоў". У сімпозіуме прынялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з 20 краін Далёкага Усходу, а таксама Італіі і Вялікабрытаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.