2010-03-01 14:48:32

Папа Бэнэдыкт 16 пераслаў віншавальную тэлегараму Патрыярху Барталамею І-му


Патрыярх Кантантынопаля, які мае сваю сядзібу ў сталіцы Турцыі, днямі ўшаноўваў сваю 70-ю гадавіну ад дня нараджэння. У тэлеграме, з гэтае нагоды, Святы Айцец запэўніў духоўнага лідэра праваслаў”я аб малітве, “каб Бог падтрымліваў яго сваёю ласкаю і сілаю ў выконванні пастырскай паслугі, ў абвяшчані Еваенгелля і як настаўніка духоўнага жыцця”. Бэнэдыкт 16 нагадаў аб супольнай экуменічнай сустрэчы ў Фанар падчас ягонага Апостальскага падарожжа ў Турцыю ў 2006-м годзе. Выказаў таксама малітоўнае давер”е адносна далейшае экуменічнае дарогі, што “Дух Божы надалей будзе асвячаць і кіраваць нашаю дарогаю да поўнага адзінства, якга Хрыстус жадаў для сваіх вучняў”,- завершыў Папа сваю тэлеграму да Патрыярха Барталамея І-га.








All the contents on this site are copyrighted ©.