2010-03-01 14:48:51

З 23-га лютага забараняецца піць піва ў грамадзкіх месцах у Беларусі


У Дзень абаронцы радзімы ці інакш у Дзень мужчыны ўступае ў сілу закон, які ўводзіць адміністрацыйную адказнасьць за расьпіваньне піва й іншых слабаалькагольных напіткаў у публічных месцах, за знаходжаньне на працоўным месцы пад узьдзеяньнем алькаголю ды за адсутнасьць флікера вечарам і ноччу падчас руху па берагу праежджай часткі дарогі.
За расьпіваньне алькаголю ў публічных месцах пагражае штраф у памеры васьмі базавых адзінак.
Забарона піць алькаголь пашыраецца на пасажырскія цягнікі й аб’екты чыгуначнага транспарту ў Беларусі. Піць алькагольныя напіткі забараняецца таксама за прыпынках, станцыях і вакзалах.
Ці можна піць піва, калі бутэлька будзе завернута ў пакет? Начальнік Фрунзенскага РУУД Алег Гайдукевіч сказаў у размове з „Камсамольскай праўдай у Беларусі”, што спакойных і прыстойных людзей у такой сытуацыйі міліцыя правяраць ня будзе.
Зь сёньня ўводзіцца таксама штраф за знаходжаньне на працы ў п’яным стане – да дзесяці базавых велічынь. За рэцыдыў пагражаць можа нават адміністрацыйны арышт.
За адсутнасьць флікера ў цёмны час сутак можна заплаціць 105 тыс. рублей. П’яны пешаход заплаціць больш








All the contents on this site are copyrighted ©.