2010-03-01 14:47:48

"Анёл Панскі": заклік Святога Айца аб вяртанні бяспекі хрысціянам у Іраку



Сваю духоўную еднасць з хрысціянамі якія церпяць ад пераследу ў Іраку выказаў БенедыктXVI падчас нядзельнага спаткання з вернікамі. Папа выступіў са зваротам да людзей якія сабраліся на плошчы Св. Пятра, каб прыняць удзел у маніфэстацыі, галоўнай мэтай якой было жаданне бяспекі для хрысціянскіх веравызнаўцаў, асабліва ў дачыненні тых, якія ў Мосулу дасведчылі сапраўднай чысткі з боку мусульманскіх экстрэмістаў. Св. Айцец сцвердзіў, што з вялікім смуткам і заклапочанасцю прыняў прыходзячыя адтуль весткі, якія па часу спалучыліся з ватыканскімі рэкалекцыямі.
RealAudioMP3
“ У гэтых днях інтэнсіўнага засяроджання часта маліўся за ўсе ахвяры тых замахаў, а сёння прагну духоўна далучыцца да малітвы, якую пастанавіла Рада Біскупаў Нінівы аб супакоі і вяртання бяспекі - сказаў Папа. – Сэрцам я заўсёды разам з хрысціянскімі супольнасцямі Ірака. Не адмаўляйцеся ад магчымасці быць пачаткам дабра для Айчызны, да якой вы спакон вякоў прыналежыце! У складанай палітычнай сітуацыі, якую дасведчыў Ірак, звяртаюся з заклікам да дзяржаўных ўладаў, каб прынялі вялікія намаганні з мэтай вяртання бяспекі людзям, а асабліва найбольш безабаронным рэлігійным меншасцям. Каб жыццё, не падлягала спакусе перавагі часовых і партыкулярных інтарэсаў, над недатыкальнасцю і падставовымі грамадзянскімі правамі. Заклікаю таксама міжнародную супольнасць, каб дапамагла даць іракцам будучыню ў паяднанні і справядлівасці, а Усемагутнага Бога з даверам прашу аб каштоўным дары пакою” –сказаў БенедыктXVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.