У Ватыкане закончыліся рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16.
У суботу раніцай, 27-га лютага, а гадзіне 9-й рымскага часу, закончыліся у Капліцы
“Redemptoris Mater” ( Маці Адкупіцеля) вялікапостныя духоўныя практыкаванні Рымскае
Курыі. Прапаведнікам у гэтым годзе быў італьянскі ксёндз Энрыко даль Коволо, са Зграмаджання
Айцоў Салезыянаў. У сваіх разважаннях, ў часе рэкалекцыяў, ён засяродзіўся на пакліканні
да святарства. На заканчэнне рэкалекцыяў Святы Айцец сустрэўся з ксяндзом Энрыко
даль Коволо, каб яму асабіста падзякаваць за прапаведванне ў часе сёлетніх духоўных
практыкаванняў.