2010-02-27 11:41:25

Сустрэча ў Малдове Біскупскіх Канферэнцый Паўднёва-Усходняй Еўропы. Прэзідэнты Канфярэнцый гэтых краін сабраліся ад 25 па 28 лютага ў Кішынёве.


Гэта іх 10е пасяджэнне, прысвечанае правам і абавязкам каталіцкай меньшасці ў краінах рэгіёну. У працах прымаюць удзел 9 дэлегацый: з Албаніі, Босніі-Герцагавіны, Балгарыі, Кіпра, Грэцыі, Малдовы, Румыніі, Турцыі і Міжнароднай епіскапальнай канферэнцыі свв. Кірылы і Мяфодзія. Таксама прымаюць удзел у дыскусіі старшыня СЕКЕ, кардынал Пітэр Эрда, арцыбіскуп Эстергом-Будапешту, Апостальскі нунцый у Румыніі і Рэспубліцы Малдова монсеньор Франсіска-Хаўер Лосано і пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры Савеце Еўропы, монс.Альда Джордано. Гаворка на працах тычыцца не толькі становішча правоў, якімі валодаюць каталіцкія меньшасці ў розных краінах рэгіёну, але і канкрэтнага ўкладу, які каталікі могуць і павінны зрабіць для дасягнення агульнага ўзрастання сваіх грамадстваў. У ходзе абмеркавання будуць вырашаць праблемы, звязаныя з працэсам секулярызацыі, якія здабываюць усё большага маштабу, і дапамогу сацыяльнай сферы, на якую абрынуліся беспрацоўе, большы алькагалізм, наркотыкі, аборты. "Каталіцкая царква спрыяе дабру грамадстваў. Права і абавязак Касцёла ўдзельнічаць у будаўніцтве агульнага дабра краіны, у якой яны пражываюць, незалежна ад таго, меншасць яны або большасць. Гэта ёсць фундаментальнае права ",-заявіў прысутным айцец Дуарте да-Кунья, генеральны сакратар Савета Канферэнцыі еўрапейскіх біскупаў падчас аб’яўлення пераліку тэм, якія будуць галоўнымі на нарадзе. "Быць меньшасцю - не значыць не карыстаюцца тымі ж правамі ці ня мець такія ж абавязкі, як любая іншая рэлігія ў краіне. Каталіцкая Царква абараняе фундаментальнае права кожнага чалавека на вартае жыццё.Тут многае яшчэ трэба рабіць," - дадаў айцец Кунья.








All the contents on this site are copyrighted ©.