2010-02-27 11:41:02

Рым: лютэранская грамада Вечнага горада з радасцю чакае візіту Папы Бенедыкта XVI, запланаванага на 14 сакавіка.


Пастар эвангеліцка-Лютэранскай Царквы -Марцін Круз сказаў прынагодна: "Гэта шчаснае супадзенне-ў дзень 14 сакавіка, званага Нядзеля Радасці, прымаць Яго Святасць." У адпаведнасці з літургічных календаром 14 сакавіка - Дзень радасці падчас Посту перад Вялікаднём. "Мы пакуль не маем поўнай еднасці - дадае Лютэранскі пастар, - але імкнемся ісці па шляху адзінства. Такім чынам, мы можам шчыра сказаць, што гэта будзе радасны дзень. Шмат больш рэчаў нас аб'ядноўвае, чым падзяляе", -дадаў пастар Крус, спасылаючыся на нядаўнюю сустрэчу ў Ватыкане паміж Папам і дэлегацыяй з Лютэранскай Евангелісцкай Царквы Злучаных Штатаў Амерыкі. «Для нас Папа Рымскі ёсць біскупам Сусветнага Касцёла. Ведаем, што Бэнэдыкт XVI наведвае пратэстанцкія парафіі Рыму.» Далей пастар Крус заявіў, што пасля Літургіі ў іх царкве, Папа сустрэнецца з членамі Царкоўнай Рады Лютэранскай Царквы Рыма. Яна мае 350 вернікаў, якія жывуць у горадзе і вобласці Лацыо, большасць з іх маюць германскае паходжанне і даўно жывуць у Італіі. Запросіны ад лютэранскай суполкі Рыма былі дасланыя яшчэ ў 2008 годзе, з нагоды 25-й гадавіны візіту Яна Паўла II да іх. Вялікі Папа наведаў лютэранаў у снежні 1983 году на святкаванні 500-годдзя з дня нараджэння Марціна Лютара - фундатара лютэранскай Царквы .







All the contents on this site are copyrighted ©.