2010-02-26 13:56:11

У Гішпаніі растуць ахвяраванні на карысць Каталіцкага Касцёла


Тут зноў ўвялі абкладанне подаяняў налогамі. Больш таго, дзяржава больш не гарантуе aніякіх мінімальных субсыдый для Царквы, якая цяпер можа разлічваць толькі на добраахвотныя ахвяраванні. Гішпанская Біскупская канфярэнцыя падкрэслівае, што атрыманыя ахвяраванні дазволяць «падтрымаць асноўную дзейнасць Царквы на звыклым узроўні» і дадае, што «з увядзеннем новай сістэмы станeцца вырашальным выбар грамадзян». Ім вырашаць, ці ахвяраваць якую-небудзь суму падчас штогадовай дэкларацыі падаткаў.
У 2009 годзе Гішпанская біскупская канфярэнцыя зарэгістравала на 200.000 еўра больш ахвяраванняў на карысць Каталіцкай Царквы, чым у 2008 годзе. Гэтая навіна гучыць асабліва суцяшальныя ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў апошні час у Гішпаніі. Каталіцкія біскупы падзякавалі ўсім, хто ўнёс свой уклад, і нагадалі пра тое, што ўсе іншыя формы супрацоўніцтва, такія, як складчыны і збор подпісаў, застаюцца актуальнымі. «Паставіць галачку ў дэкларацыі даходаў у карысць Касцёла, - напісана ў звароце прэлатаў, - нічога не каштуе, але шмат дае». Касцёл, падкрэсліваюць Прэлаты, актыўна працуе і ў сацыяльнай сферы: з дзецьмі, старымі, інвалідамі, эмігрантамі, дасылаe місіі ў самыя бедныя часткі свeта. Усё гэта магчыма дзякуючы добраахвотным ахвяраванням тых, хто ў Царкве здабыў надзею. Касцёлу, нават малымі сродкамі, - чытаем у пасланнi, - ўдаецца зрабіць многае дзеля многіх ».








All the contents on this site are copyrighted ©.