2010-02-26 13:55:56

Вызваліцца ад рабства грошай: Папа бласлаўляе вялікапостную акцыю бразільскіх хрысціян


«Нельга служыць Богу і мамоне»: такі дэвіз гэтай экуменічнай акцыі, засяроджанай на тэме «Эканоміка і жыццё».
Папа Бэнэдыкт XVI звярнуўся са спецыяльным вялікопостным Пасланнем да бразільскага Касцёла, які ў гэты перыяд праводзіць «Кампанію братэрства» пры супрацоўніцтве з Нацыянальным саветам хрысціянскіх Цэркваў Лацінскай Амерыкі.
У сваім звароце Бэнэдыкт XVI моцна заахвочвае не губляць энтузіязму касцельным суполкам Бразіліі, якія ў гэтым годзе вырашылі «аб'яднаць свае намаганні да таго, каб людзі прымірыліся з Богам, дапамагаючы ім вызваліцца ад рабства грошай». Папа спасылаецца на асобу Пастыра з Арсу, пад апекай якога праходзіць святарскі год.Святы Айцец жадае кампаніі такога ж поспеху, які мела прапаведванне святога Яна-Марыі Віанея, «які здолеў у сваю эпоху змяніць сэрца і жыццё многіх, даючы ім адчуць міласэрную любоў Пана». Бенедыкт XVI яшчэ раз нагадвае: «Рабства грошай і несправядлівасць маюць свой корань у сэрцы чалавека, дзе знаходзяцца парасткі таямнічай схільнасці да злу». Папа заклікае бразільскіх хрысціян адважна сведчыць любоў Бога ў той «ўнутранай пустыні», з якой Касцёл закліканы вывесці людзей - «да жыцця, да сяброўства з Сынам Божым, да Жыццядаўцы, даруючаму жыццё ў паўнаце». У заключэнне Паслання Папа сцвярджае: «Мы жывем для таго, каб паказваць Бога людзям, бо там, дзе бачны Бог, пачынаецца сапраўднае жыццё»








All the contents on this site are copyrighted ©.