2010-02-25 15:11:45

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Эвангеліста Марк, калі апавядае аб цудах, зьдзейсьненых Езусам, не трактуе пытаньне гістарычнасьці гэтых падзей, яго цікавіць хутчэй матывацыя дзеяньняў Езуса, гэта значыць прапаведваньне Эвангельля. Менавіта прапаведваньне Эвангельля зьяўляецца падставовым зьместам працы Марка. Ужыванае ва ўступленьні Слова зьяуляецца падставовай праграмай служэньня Езуса. Паміж пропаведваньнем Эвангельля і цудоўнымі падзеямі існуе толькі адна адрознасьць: вучэньне – гэта “слова”, а цуды – “дзеяньне” Езуса.
У першай главе эвангеліста Марк апавядае пра цуд ацаленьня апанаванага нячыстым духам: “І прыходзіць Езус у Капэрнаўм і неадкладаючы ў суботу ўвайшоў ён у сынагогу і навучаў. І дзівіліся з яго навукі, бо навучаючы іх, быў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў у сінагозе чалавек, якога апанаваў дух нячысты і закрычаў: Пакінь, што табе да нас Езус Назарэйскі. Ты прыйшоў згубіць нас, ведаю цябе хто ты Сьвяты Божы. Але Езус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго. Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І ўсе спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? Што гэта за новая навука, што сваёй уладай і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца яго? І хутка разышлася аб ім чутка па ўсіх ваколіцах Галілеі”.
Гэты фрагмент прысутнічае таксама і ў эвангельлі ад Лукі. Падзея адбываецца ў Капэрнауме ў суботу. У ім гаворыцца аб зьдзіуленьні, якое выклікала вучэньне Езуса. Марк дадае, у адрозьненьні ад Лукі, што Езус вучыу іх як маючы ўладу, а не як кніжнікі. Марк таксама дадае асаблівую характарыстыку служэньня Езуса: новае вучэньне зьвязанае з яго “асаблівай уладай”.
Гэтая заўвага аўтара другога Эвангельля, без сумніву, адносіцца да словаў і спраў Езуса. Аднак яно сьведчыць не толькі аб звышнатуральнай моцы, якую Езус падцьверджвае сваімі цудамі, як лічаць некаторыя тлумачальнікі. Гэтае выказваньне нельга таксама разумець толькі ў тым сэнсе, што яно зазначае на эсхаталагічнага прарока, які вучыць, як трэба захоўвацца. Не цалкам яго разумеюць яго і вучоныя, якія тлумачаць гэтую асаблівую ўладу, як выключны аўтарытэт Езуса. Гаворка ідзе таксама не аб уладзе Езуса ў параўнаньні з уладай юдэйскіх рабінаў, меўшых права вучыць і ўскладаць рукі на вучняў, што забаранялася звычайным настаўнікам. Зьбядніла б гэта выказваньне і разуменьне яго ў тым сэнсе, што яно паказвае немагчымасьць сумненьня ў праўдзівасьці Езусавага вучэньня, якое ён абвяшчаў як прарок, усьведамляючы сілу Божую.
Сутнасьцю гэтых словаў зьяўляецца Езусава вучэньне пасродкам дзеяньняў. Эвангельле, якое ён прапаведвае – гэта не толькі слова, але і збаўчае дзеяньне, заклік, які ўключае ў сабе навучаньне і ў той жа час вызваленьне ад розных хвароб.
У перыяд паміж двума Запаветамі і ў Новазапаветную эпоху хваробы і ўсялякае спасьцігаючае людзей блага прыпісвалася Шатану. У ім бачылі ворага плана Божага наконт Ізраіля . Шатан – спакушальнік людзей, “забойца людзей, і хлусьцівец ад пачатку”. Мэтай Езусавага служэньня зьяўляецца, перш за ўсё, перамога над Шатанам, “маючым уладу сьмерці”, які нават на зямлі мае сваё валадарства. Таму яго валадарства на зямлі павінна быць зьнішчана, каб магло наступіць валадарства Айца.


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.