2010-02-24 14:17:40

Як падае ватыканская газета «Osservatore Romano», англіканскі прадстаяцель Роуэн Уільямс наведаў Блізкі Ўсход.


Завершыўся візіт арцыбіскупа Кентерберыйского Роуэна Ўільямса ў Іарданію, Ізраіль і на Палестынскія тэрыторыі. Ён сустрэўся з вернікамі англіканскай Царквы, якія жывуць у раёне Блізкага Усходу. У дні візіту ажыццяўлялася таксама праграма сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, рэлігійнымі і палітычнымі лідэрамі і мясцовымі прадстаўнікамі Англіканскага Саюза. Суправаджаў Арцыбіскупа Кентерберыйскага, які з'яўляецца і прадстаяцелем Блізкага Усходу і прэзідэнтам Англіканска-яўрэйскай камісіі, біскуп Майкл Джэксан. Арцыбіскуп Ўільямс у Ярданіі правёў сустрэчы з каралём краіны Абдалой 2 бен Ніўзэйнам, а пазней з грамадамі хрысціянаў у гэтай краіне. Падчас цырымоніі, якая адбылася на ўсходнім беразе ракі Ярдан, Прымас Англіканскай Царквы блаславіў першы камень новай Англіканскай царквы, якая носіць імя "Ян Хрысціцель”.
У месцы, дзе па Евангеллі Езус атрымаў хрышчэнне, Ярданскае ўрад даў дазвол на будаўніцтва васьмі новых хрысціянскіх цэркваў. 21 лютага арцыбіскуп Роуэн Уільямс наведаў Ерусалім у суправаджэнні епіскапа Англіканскай царквы ў гэтым горадзе, Сухеіля Дава. У ходзе візіту адбылася чацвёртая сустрэча дэлегацыі англіканаў з членамі Галоўнага рабінату Ізраіля. Архіепіскап Кентерберийский наведаў таксама Рамалу на палестынскіх тэрыторыях, а потым сустрэўся з валанцёрамі і медыкамі Англіканскай бальніцы "Ахлі-шпіталь "ў сектары Газа.








All the contents on this site are copyrighted ©.