Папа Бэнэдыкт 16 пераслаў спачувальную тэлеграму пасля трагедыі на востраве Мадэйра
Святы Айцец моліцца за ахвяраў паводак на партугальскім востраве Мадэйра. Прыгноблены
памерам шкодаў абымае малітвай таксама іхніх сямейнікаў і тых, хто спяшаецца на дапамогу
пацярпелым ад стыхіі. Запэўнівае аб гэтым кардынал Тарчызіё Бэртонэ, Дзяржсакратар
Ватыкану, ў тэлеграме накіраванай ад імя Папы да біскупа Фунчала, ў дыяцэзыі якога
знаходзіцца востраў Мадэйра. А ў Ватыкане працягваюцца рэкалекцыі Рымскае Курыі
з удзелам Папы Бэнэдыкта 16. Дзеля іх у сераду 24-га лютага не было агульнай аўдыенцыі.
Рэкалекцыі, духоўныя практыкаванні, закончацца ў суботу раніцай 27-га лютага.