2010-02-24 14:15:04

70-я гадавіна народзін Патрыярха Барталамея І-га.



Днямі Канстантынопальскі Патрыярх будзе ўшаноўваць 70-ю гадавіну ад дня нараджэння. З гэтае нагоды з Ватыкану пажаданні накіраваў Старшыня Папскае рады па спрыянню хрысціянскаму адзінству, кардынал Вальтэр Каспэр. “Я з удзячнасцю ўспамінаю многія нашыя братэрскія сустрэчы ў Фанар , і тут, у Рыме”,- піша ён у сваім пасланні. “Спадзяюся, што ўжо хутка мы зможам зноў сустрэцца. Прыязнь, ўзаемны давер ды шчырасць, якімі заўсёды адрозніваліся нашыя размовы, гэта для мяне вялікі падарунак і з”яўляюцца знакам поступу, які дасягнуўся ў адносінах паміж нашымі Цэрквамі”. Нямецкі кардынал выказвае таксама надзею, што духоўны кіраўнік праваслаў”я “будзе нястомна працягваць сваё служэнне, спрыяючы росту ўзаемаразумення ды прычыняючыся да што-раз больш пладавітага супрацоўніцтва паміж дзвюма Цэрквамі, каб мы змаглі даваць свету супольнае сведчанне веры ў Хрыста”.
Патрыярх Барталамей І-ы нарадзіўся 29-га лютага 1940-га году на востраве Імроз, які належыць да Турцыі. Ліцэй закончыў у Стамбуле. Там ён таксама пачаў багаслоўскія даследванні, а затым прыняў святарскія свядчыны. З 1991-га году ёсць Усяленскім Патрыярхам Канстантынопаля.








All the contents on this site are copyrighted ©.