2010-02-23 14:27:57

Паводле ватыканскага штогодніка "Annuario Pontificio 2010 год" католікаў стаецца ўсё больш у свеце


Лік католікаў у свеце расце павольна, але крышку хутчэй, чым насельніцтва свету. На сённяшні дзень іх ёсць адзін мільярд 147-м мільёнаў, значыць на 1.7 адсоткаў больш, чым год раней. Агулам католікі скаладаюць 17.4 працэнта чалавецтва. Гэтыя дадзеныя ўзятыя з папскага штогодніка “Аннуарыё Понтыфічыё”, які 22-га лютага быў прадстаўлены публіцы.
Што цікава, найхутчэй у Касцёле расце лік біскупаў, больш чым на адзін працэнт у год. У цяперашні час іх налічваецца больш за 5-ць тысяч. Штогоднік не адзначае, аднак, колькі з іх пайшло на пенсію. Што тычыцца колькасці святароў, то іх было ў 2008-м годзе 409-ць тысяч. Гэта паказвае, што іх лік не паменьшываецца, але ўзрастае, хаця і вельмі павольна. Трэба аж 9-ць гадоў, пры такім тэмпе, каб лік святароў павялічыўся на адзін працэнт. Надалей, найбольш духоўных ёсць ў Еўропе- 47-м працэнтаў. Станоўчай з”явай з”яўляецца глабальны узрост колькасці пакліканняў да святарства,- каля паў працэнта у год. Аднак гэта не тычыцца Еўропы, дзе ў 2008-м годзе адбылося зніжэнне пакліканняў аж на 4-ы адсоткі. Найхутчэй лік сэмінарыстаў павялічыўся ў тым жа годзе ў Акіяніі- на 6.5 адсоткаў, ды ў Азіі больш чым на 4-ы адсоткі.
Драматычна, аднак, выглядае статыстыка, якая тычыцца амерыканскіх і еўрапейскіх законніц. У гадах 2000- 2007 іхняя колькасць скарацілася на 18-ць працэнтаў у Еўропе і на 13-ць працэнтаў у Амерыцы. Затое ў Афрыцы лік манашак павялічыўся на 21-н працэнт, а ў Азіі на 16-ць працэнтаў. З іншых дадзеных варта яшчэ адзначыць, што Каталіцкі Касцёл складаецца з амаль 3-х тысяч адміністрацыйных адзінак: дыяцэзый або іхніх эквівалентаў, такіх, як тэрытарыяльныя прэлатуры, прэфэктуры ці апостальскія вікарыяты.








All the contents on this site are copyrighted ©.