2010-02-23 14:48:57

Прадстаўлены мерапрыемствы, звязаныя з выстаўленнем Турынскай Плашчаніцы


Турынская арцыдыяцэзія ў Італіі рыхтуецца прыняць у красавіку-маі гэтага года больш за 2 мільёны пілігрымаў з усяго свету. 10 Красавіка 2010 г у Tурынскай катэдральнай базіліцы адбудзецца выстаўленнe сусветна вядомай Турынскай Плашчаніцы. Гэта адрэз iльнянога палатна, у якое, паводле падання, было завернутa цела Есуса, покладзенае ў каменную магілу і якое засталося з адбіткам мучанага чалавека як негатыў фатаграфіі на месцы пахавання пасля слаўнага Ўваскрасення Езуса і знікнення ў прасветленым целе з пячоры . 17 лютага 2010 года у Рыме адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой удакладнены падрабязнасці, звязаныя з выстаўленнем рэліквіі для агульнага ўшаноўвання. Яно завершыцца 23 мая . На ўдзел у паломніцтвах ўжо запісаліся больш за 1 млн. чалавек, сярод якіх - прыкладна 960 тысяч з Італіі і 63 тысячы - з-за мяжы. Для арганізацыі прыняцця пілігрымаў прыцягнута прыкладна 4500 дапаможнікаў-валанцёраў. 2 мая ў сталіцу Пьемонцкага краю прыбудзе Папа Бэнэдыкт XVI. Плашчаніца стаецца выстаўлена пасля правядзення шматгадовых аднаўляльных і консервацsqysè работ, падчас якіх ліквідаваны арганічныя рэшткі, якія засталіся на тканінe пасля пажару ў 1532. Папярэднія выстаўленнi Турынскай плашчаніцы былі ў 2000 і 1998 гадах. Тое, што доступ да сьвятыні абмежаваны, тлумачыцца небяспекай для старажытнай рэликвіі: знаходжанне на святле выклікаеакісленне матэрыі і дае выцветанне контураў крывянога адбітку.














All the contents on this site are copyrighted ©.