2010-02-22 13:56:21

У Беларусі сталі менш піць гарэлкі


У Беларусі ў студзені бягучага году на 4,6% зьнізілася спажываньне гарэлкі ў параўнаньні зь першым месяцам 2008 году. У тры асеньнія месяцы мінулага году таксама назіралася зьніжэньне рэалізацыі гарэлкі. Да гэтага пэрыяду назіраўся рост продажу згаданага алькагольнага напою, зазначае агенцтва БелаПАН.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені 2010 году доля рэалізацыі алькагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме розьнічнага тавараабароту склала каля 13%.








All the contents on this site are copyrighted ©.