2010-02-22 13:55:27

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 21-га лютага


Аб спосабе перажывання Вялікага Посту як часу духоўнага аднаўлення, якое падрыхтоўвае нас да Вялікадня, гаварыў Бэнэдыкт 16 у сваёй прамове да вернікаў перад адгаварэннем гэтай марыйнай малітвы. “Свет трэба паляпшаць, пачынаючы ад сябе, дзякуючы Божай ласцы, якая пераўтварае тое, што не ўкладаецца нам”, -заўважыў Папа. Каб падтрымаць гэты тэзіс ён абраў сцэну спакушання Хрыста на пустыні
RealAudioMP3
“Евангеліст Лука распавядае, што Езус пасля атрымання хросту з рук Яна, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Ярдана і ведзены быў Духам на пустыні сорак дзён і быў спакушаны д”яблам”.- прыпомніў Бэнэдыкт 16. “Відавочным здаецца тое, што спакусы не з”яўляюцца якоюсці выпадковасцю, але свядомым выбарам самога Езуса, Які прысвячае сябе выкананню місіі даручанай Айцом, жыве поўнасцю праўдаю любячага Сына, Які поўнасцю давяраецца Айцу. Хрыстус прыйшоў у свет на тое, каб вызваліць нас ад граху і ад ад таго, каб мы не планавалі нашага жыцця без Бога. Зрабіў гэта не гучнымі прамовамі, але змагаючыся асабіста са спакушальнікам аж па Крыж. Ягоны прыклад абавязвае ўсіх: свет мы можам змяніць да лепшага, пачынаючы ад самых сябе, ператвараючы за дапамогай Божай ласкі тое, што не дзейнічае ў нашым уласным жыцці”,- сказаў Папа.
Святы Айцец абмеркаваў далейшыя крокі спакушання, звяртаючы ўвагу на супольную асаблівасць адказаў Езуса. “Спасылаючыся за кожным разам на Святое Пісанне, Ён аддае перавагу толькі аднаму сапраўднаму крытэрыю нашага жыцця, менавіта: паслухмянасці Божай волі”,- заўважыў Бэнэдыкт 16. “Гэта таксама для нас асноўная навука: калі мы носім у душы і сэрцы Слова Божае і яно ўваходзіць ў нашае жыццё, мы можам адкінуць ад сябе ўсялякую падманлівасць спакушальніка. Акрамя таго, з усяго расказу складаецца ясная карціна аб Хрысьце як новым Адаме, аб Сыне Божым, які пакорны і паслухмяны Айцу, ў супярэчнасці нашым продкам- Адаму і Еве, якія ў райскім садзе далі сябе спакусіць злому духу, д”яблу”,- сказаў Бэнэдыкт 16.


На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Святы Айцец папрасіў у іх малітоўнай падтрымкі ў часе вялікапостных рэкалекцый, якія ён разам з супрацоўнікамі Рымскае Курыі пачаў у нядзелю 21-га лютага, ў капліцы “Redemptoris Mater” ( Маці Адкупіцеля) ў Ватыкане. Яны прадоўжацца да суботы, 27-га лютага. Дзеля гэтага ў найбліжэйшую сераду 24-га лютага не будзе агульнай аўдыенцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.