2010-02-22 13:55:54

Аўстралія: 200 англіканскіх вернікаў вырашылі далучыцца да Сусветнага Касцёлу.


"Я люблю свае Англіканскія традыцыі і не збіраюся іх губляць". Пра гэта гаворыць ў інтэрв'ю агенству "Daily Telegraph" Аўстралійскі англіканскі біскуп Дэвід Робартс. У артыкуле прыпамінаецца інфармацыя аб намеры вернікаў Аўстраліі вярнуцца да поўных зносінаў з Каталіцкай Царквой. У інтэрв'ю, якое пераказвае Ватыканская "Oservatore romano”, біскуп сказаў, што члены яго суполкі, якая базуецца ў Мельбурне, адчуваюць сябе выключанымі з Aнгліканскае Царквы Аўстраліі, адсутнічае епіскап, дык маюцца цяжкасці у тым, каб прадстаўляць меркаваннямі па такіх тэмах, як гомасэксуалізм і намінаванне жанчын біскупамі. "У ходзе пасяджэння вернікаў Аўстраліі, праведзенага на мінулым тыдні, каля 200 членаў выбралі аднагалосна шлях уступлення, у адпаведнасці з апостальскай канстытуцыяй" Anglicanorum Coetibus ", у каталіцтва. Пачалося стварэнне аўстралійскай Ардынатуры на чале з біскупам Мельбурна, Монс. Пітэрам Эліонам Робартсам. У інтэрв'ю біскуп падкрэслівае, што для англіканаў, якія не прызнаюць аднаполыя саюзы і пасвячэння жанчын біскупамі, не засталося больш месца ў шырокім спектры Англіканскай царквы. На сваіх старонках "Daily Telegraph" адзначае, што біскуп Робартс і яго група з'яўляюцца першымі, хто практычна прыступіў да пераходу. Каментатары перакананыя, што іншыя адэпты Англіканскай Царквы абмяркоўваюць такую магчымасць, але ўсё яшчэ чакаюць, што сама і Англіканская царква прыйдзе да высновы неабходнасці забароны высвячання жанчын і аднаполых саюзаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.