2010-02-20 13:49:24

У Выдавецкім доме "Беларуская навука" выйшаў з друку "Беларускі арфаграфічны слоўнік", падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі.


Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на ўсіх, хто будзе карыстаецца пісьмовай беларускай мовай. Набыць слоўнік можна ў кнігарні "Акадэмічная кніга". Новы беларускі арфаграфічны слоўнік грунтуецца на правілах, якія ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", прынятым у 2008 годзе. Аснову амаль 700-старонкавага слоўніка складаюць найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, а таксама словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні.
З вэб-старонкі Нацыянальнай АН - http://nasb.gov.by/bel/news/







All the contents on this site are copyrighted ©.