2010-02-20 13:46:35

Для асягнення раўнамернага развіцця варта садзейнічаць міжасобовым адносінам людзей. Назіральнік Апостальскай Сталіцы гаворыць да міжнароднага супольніцтва


Каб якасна падтрымаць сацыяльны і эканамічны рост у імя росквіту чалавецтва, варта спрыяць міжасабовым адносінам. Пра гэта казаў арцыбіскуп Челесціно Мільйоре, Пастаянны Назіральнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН , выступаючы ў ходзе 48-й Сесіі Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН, прысвечанай тэме сацыяльнай інтеграцыі. Арцыбіскуп Мільйоре адзначыў, што нароўна з важнасцю забеспячэння месцаў працы, варта паклапаціцца аб тым, каб стандарты спажывання засяроджвацца на грамадскіх дабрах і на паслугах, якія спрыяюць больш добрым і шырокім зносінам паміж асобамі. На думку папскага дыпламата, "укладаючы ў грамадскія даброты, такія як медыцынская дапамога, адукацыя, культура, мастацтва, спорт - элементы, якія развіваюць асобу і патрабуюць чалавечага ўзаемадзеяння, а не механічнай вытворчасці, сваім адміністрацыйным умяшаннем дзяржава закранула б развіццё ў яго карані,адначасова спрыяючы занятасці і развіццю ў доўгатэрміновай перспектыве ». Згодна яго сцвярджэнню, грамадскае развіццё і інтэграцыя не адбываюцца толькі шляхам тэхналагічных развязак, паколькі ў першую чаргу тычацца ўзаемаадносін паміж людьмі. Аднак, «засяроджванне на чалавечых адносінах, - адзначыў арцыбіскуп Мильйоре, - абавязкова патрабуе адкрытасці на жыццё, што рэальна з'яўляецца пазітыўным укладам у падтрымку сям'і, грамадскае і эканамічнае развіццё ». Ён растлумачыў, што вельмі часта ў росце насельніцтва бачаць прычыну беднасці, але гэтую пазіцыю варта пераадолець, паколькі выключна сілай энтузіязму і працы можна знайсці вырашэнне любых праблем галечы. Свяцейшы Пасад займае пазіцыю, згодна з якой «садзейнічанне жыццю і сям'і ды пошук шляхоў для аб'яднання людзей і ўдзелу з боку ўсіх дазволіць грамадствам цалкам зразумець іх патэнцыял і скарыстаць яго для развіцця народаў. Сям'я адыгрывае важную ролю ў грамадстве, бо менавіта там дзеці ў першую чаргу набываюць пэўныя здольнасці, пераймаюць стылі паводзінаў і дабрачыннасці, бацькі сваім прыкладам прыгатаўляюць iх да працы. Рaзглядаючы тэму сацыяльнай інтэграцыі, Пастаянны Назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН не абыйшоў праблем, звязаных са з'явай міграцыі. Ён згадаў, што ў краінах з высокім адсоткам іміграцыі назіраем падвышэнне неталерантнасці і ўзаемных непаразуменняў паміж грамадзянамі ды неадпаведнае размеркаванне прыбыткаў у адпаведнасці з працай. Гэта новая з'ява патрабуе ўвагі, асабліва адносна двух фундаментальных аспектаў, на аснове якіх можна было б знайсці рашэнне праблемы: гэта - прыняцце мігрантаў і павага да закону. Аднак варта памятаць, што асіміляцыя і інтэграцыя «патрабуе доўгага перыяду часу, і ў асноўным адбываецца ў наступных пакаленнях». Важную ролю ў гэтых пытаннях таксама адыграюць рэлігійныя супольнасці," – прыпомніў міжнароднаму зграмаджанню прадстаўнік Святога Пасаду








All the contents on this site are copyrighted ©.