2010-02-18 19:42:33

Рым. У Вечны горад прыбыў Крыж Сусветных дзён моладзі. 25 сакавіка ён будзе ўсталяваны на плошчы Святога Пятра, дзе разам з Бенедыктам XVI моладзь свету будзе адзначаць свой Сусветны дзень.


Ініцыятыва была адкрыта ўрачыстай Імшою ў капліцы універсітэта "Sapienza (мудрасць)" пад старшынствам монсiньёра Лоренцо Леўцы, кіраўнікa дыяцазальнага ведамства пастырскай дзейнасці вa ўніверсітэтах. "Гэта спрыяльная магчымасць - сказаў пралат інфармацыйнаму агенцтву "Сір",- даць усім студэнтам зразумець, што Бог заўсёды побач з імі, веруючымі католікамі і пратэстантамі, нават няверуючымі - незалежна ад іх веравызнання, і што іх студэнцкаe жыццё з'яўляецца не меньш важнай Боскаю працаю, чым cпавяданне веры." Крыж, дадаў кіраўнік дыяцазальнага аддзялення, ёсць ня толькі сімвалічнай, але і рэальнай прыкметай таго, што маладыя людзі ва універсітэтах могуць сустрэць Хрыста праз вопыт стасункаў між сабою, з выкладчыкамі, у напружанні інтэлектуальнай і сацыяльнай падрыхтоўкі. Крыж Сусветных моладзевых дзён будзе заставацца ў капліцы універсітэта "Sapienza " да 19 лютага, пасля чаго пачнецца Яго паломніцтва па універсітэтах сталіцы Італіі. Яно завершыцца 22 сакавіка па універсітэце "Tor Vergata ", дзе будзе адзначацца 10-годдзе Сусветных дзён моладзі (2000г).







All the contents on this site are copyrighted ©.