2010-02-18 13:48:46

Папяльцовая Серада ў Рыме: кардынал Томко пасыпаў галаву Папы Бэнэдыкта 16 попелам



17-га лютага вечарам у рымскай Базыліцы Святой Сабіны, згодна са старжытнай традыцыяй тут пачынаюцца вялікапостныя чуванні католікаў Вечнага Гораду. У сваю чаргу Бэнэдыкт 16 пасыпаў попелам галовы сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў, у тым ліку дзяржаўнага сакратара кардынала Тарчызіё Бэртонэ, і таксама неаторых вернікаў.
Літургія пачалася з кароткай малітвы ў Бэнэдыктынскім Касцёле Святога Ансэльма і з працэсіі да Базылікі Святой Сабіны. Там Папа старшынстваваў Эўхарыстыі.
У сваім казанні Пантыфік спаслаўся да 40-а дзённага посту Езуса. Заўважыў, што калі мы прыбываем на пустыню і знаходзімся там ў самотнасці, мы добраахвотна выстаўляем сябе добраахвотна на атакі непрыяцеля. Мы прыступаем з ім да адкрытае барацьбы, выклікаем яго на дуэль, ўзброіўшыся толькі бясконным даверам ва ўсемагутную любоў Айца.
Бэнэдыкт 16 нагадаў таксама аб сваім пасланні на Вялікі Пост, якое прысвяціў справядлівасці. “Сучасны чалавек хоча мець надзею на што-раз больш справядлівы свет. Ён хоча верыць, што гэта магчыма. Тымчасам адзіная дарога да справядлівасці вядзе шляхам навернення адзінак і цэлых грамадзтваў”,- сказаў Папа.
У канцы сустрэчы Святы Айцец паклікаў вернікаў да шчырага прызнання сваіх грахоў, навернення ўсім сэрцам да Бога і прымірэння з Ім. “Такім чынам, дзякуючы ласцы Хрыста і нябеснаму заступніцтву Найсвяцейшай Марыі, мы зможам з усёй пакорай даваць сведчанне справядлівасці, якая з”яўляецца дарам Бога і дапамагае чалавечай супольнасці рушыць прагрэс згодна з любоў”ю і праўдай”,- запэўніў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.