2010-02-18 13:46:46

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана",- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

За дзесяць кілометрау на Захад ад Капэрнаўма, у часы Езуса гэтая мясцовасьць была вельмі багатая вадой, пладародная і густа населеная. Старажытны гісторык Флавій паведамляе, што гэтыя землі давалі багатыя ўраджаі, аднак Талмуд забараняў прадаваць іх у Ерузаліме, бо юдэйскія старэйшыны баяліся, што паломнікі будуць прыходзіць на сьвята не з пабожнасьці, а для таго, каб зрабіць танныя закупы. Менавіта ў гэтай мясцовасьці знаходзілася крэпасьць Генізарэт, што ў перакладзе азначае “Сад Правадыра”.
Два наступных верша з Эвагельля ад Марка пацьверджваюць, што Езус ужо быў вядомы і папулярны ў гэтай мясцовасьці. Менавіта таму, адразу пасьля ягонага паяўленьня людзі зьбяжаліся з усёй мясцовасьці і пачалі прыносіць хворых туды, дзе ён знаходзіўся. З гэтага, зробленага Маркам абагульненьня вынікае, што жыхары дадзенай мясцовасьці лічыліся толькі са сваімі інтарэсамі, што іх па сутнасьці не цікавіў Езус як Месія, як, уласна, і ў Капэрнаўме. Гэтая заўвага Марка аб неразуменьні значэньня надзвычайных дзеяньняў Езуса важна таму, што настолькі спантанныя паводзіны людзей пацьвярджаюць гістарычнасьць рознага роду цудаў, асабліва цудоўных ацаленьняў. Гэтую гістарычнасьць яшчэ мацней падкрэсьлівае далейшае апавяданьне. Езус у сваёй дзейнасьці не абмяжаваўся адной вобласьцю, але пераходзіў з месца на месца, уваходзіў у паселішча, гарадкі і крэпасьці, дзе на пляц да яго прыносілі хворых і патрабуючых. Аўтар канкрэтызуе сваё паведамленьне, зазначаючы, што пакутуючыя на розныя хваробы жадалі дакрануцца да Езуса, бо верылі, што ў гэтым выпадку напэўна ацэляцца. Край вопраткі – гэты выраз, толькі аднойчы сустракаецца ў Марка, і зьяўляецца сьведчаньнем таго, як Езус апранаўся: звычайна на краях вопраткі ізраільцы прышывалі чатыры пэнзлі: тры белых і адзін блакітны. Жаданьне дакрануцца да Езуса паказвае, што хворыя верылі хутчэй за ўсё ў тое, што ён – вялікі чараўнік, як гэта зрабіла пэўная жанчына, пакутуючая на крывацеч. Гэткая ж вера хворых і тых, хто прыносіў іх, у надзвычайную моц Езуса неабавязкова значыла, што яны бачылі ў ім Месію, на якім спачыў Дух Панскі.
Гэтае паведамленьне, вельмі жывое і яснае, і тлумачыцца як папрок народу, які шукаў толькі новых цудаў. Аднак прыймаючы пад увагу тое, што Марк гаворыць у 33 вершы і далей, трэба прызнаць, што ён хацеў таксама зьвярнуць увагу, з аднаго боку, на спачуваньне, якое явіў Езус да хворых, а з другога боку, на непаразуменьне народа, які быу як “оўцы без пастыра”.
Такім чынам, гэты фрагмент толькі ў некаторай ступені падобны на два папярэдніх. Безумоўна, і ён таксама ўяўляе сабою размысьленьне аб дзеяньнях Езуса, але яго мэта некалькі шырэй: гаворка ідзе ўжо не толькі аб паказаньні малаверы народа, але і аб тым, што не народ у адказе за гэта. Гэты фрагмент адначасова зьяўляецца настаўніцтвам аб упартасьці апостальскага служэньня вучняў, якія спадарожнічалі настаўніку, які не адмаўляўся ад народа з-за адсутнасьці ў ім глыбокай веры, але і спачуваў яму і схіляўся над чалавечым няшчасьцем.
У трох разгледзеных фрагментах, дзе знаходзіліся абагульненыя апавяданьні аб створаных Езусам цудаў, не узьнікае пытаньне аб гістарычнасьці цудоўных падзей. Гэтае пытаньне Марк не разглядвае.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.










All the contents on this site are copyrighted ©.