Cа стужкі інфармагенстваў.14 сакавіка Папа Бэнэдыкт XVI наведае эвангелісцка-лютэранскую
царкву ў Рыме.
Пра гэта інфармацыйнаму агенству Nev-Sir паведаміў настаяцель царквы на вуліцы
Сіцылія пастар Жан Мартэн Крюз, радасна зазначыўшы:” Мець нашым госцем біскупа
Рыму – добры знак экуменічнай згоды для Вечнага гораду”. Запрашэнне Папы Ратцынгера
ў лютэранскую суполку Рыма ўзыходзіць да 2008 года, на 25-годдзе пасля візіту Папы
Яна Паўла II у "Christuskirche"з нагоды тады пяцісотай гадавіны з дня нараджэння
рэфарматара Касцёла Марціна Лютэра. Набажэнства цяпер пройдзе на нямецкай мове
і пачнецца ў 17.30. Таксама запрошаны Кардынал Вальтэр Каспер, прэзідэнт Папскай рады
па садзейнічанні адзінству хрысціян