Мараніцкая Царква афіцыйна адкрыла юбілейныя ўрачыстасці 1600 годдзя пасля смерці
святога Марона, сірыйскага манаха чацвёртага стагоддзя, чыё імя носіць ліванская каталіцкая
Царква.
З нагоды юбілейнага года Леонардо Сандры, прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, адслужыў
Літургію ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Ён прынагодна зачытаў віншавальную
тэлеграму ад Папы Бенедыкта XVI, накіраваную святаслужыцелям і вернікам Мараніцкай
Царквы – адной з тых, што захавала найстаражытнейшыя абрады."Няхай юбілей, які супадае
з Годам святарства, падвысіць кантакт з Добрым Пастырам - Хрыстусам '- духавенства
і свецкіх, якія стагоддзямі сцвярджаюць сваю вернасць рымскаму Папе ". Кардынал Сандры,
у сваю чаргу, заклікаў Касцёл ў Ліване, "пераканаўча працягваць экуменічны дыялог,
які б канструктыўна дапамагаў міжрэлігійным адносінам на Блізкім Усходзе. На працягу
ўсёй гісторыі,- сказаў далей Прэфект ватыканскай Кангрэгацыі,- мараніты ганарацца
поўным правам называцца дзецьмі Каталіцкай Царквы, бо маюць зносіны ў праўдзе і любові
з Папам.Сёння, - працягнуў кардынал,- мараніты імкнуцца рэалізаваць сваю адказнасць
перад Царквой і cваим народам.» Спасылаючыся на пасланне мараніцкага Патрыярха Насрeлла
Бутрaса Сфейра да Ліванскага Касцёла, які вызначыў юбілей як "Год справядлівасці,
прымірэння і пакаяння,» кардынал Сандры заклікаў усіх да справаздачы сумлення. "Прыкладам
для ўсяго свету застаецца святы Марон, гэта адносіцца перш за ўсё да нашых сьвятароў
ды павінна быць падтрымана ў ходзе маючага адбыцца Сінода біскупаў для Блізкага Ўсходу.
Хрысціяне пакліканыя да пераймання гэтага прыкладу святарства, які паходзіць з Анціохіі,
ды разам са сваімі пастырамі павінны накіроўваць свой позірк на Езуса – сапаўднае
багацце, каб усім знаходзіць сутнасць веры і ўзрастаць ў дружалюбных зносінах. Гэта
менавіта сапраўдная харызма манаства: жыццё і ўз'яднанне ў Езусе Хрыстусе!»- заключыў
кардынал Сандры.