2010-02-16 13:44:55

Сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з біскупамі Ірландыі


У Ватыкан, на двухдзённую сустрэчу са Святым Айцом і прадстаўнікамі Рымскае Курыі, прыбылі ірландскія біскупы. Сустрэча склікана з прычыны крызісу тамашняга Касцёла ў сувязі з раскрыццём сэксуальных скандалаў з удзелам некаторых духоўных у дачыненні да непаўналетных і скрыванне такіх выпадкаў касцельнымі ўладамі. Плодам сустрэч у Ватыкане мае быць спецыяльны ліст Папы Бэнэдыкта 16 да вернікаў Ірландыі. Ірландскія біскупы прывезлі таксама пісьмо накіраванае на імя Папы Рымскага ад ахвяраў жорсткіх злоўжыванняў духоўнымі, ў якім яны просяць фінансавай кампенсацыі ў памеры аднаго мільярда еўра. Як паінфармаваў прэсавы прадстаўнік ірландскага Эпіскапату, ў часе сустрэч у Ватыкане, не будзе абмяркоўвацца пытанне адстаўкі герархаў абвінавачаных ва ўкрыванні прыпадкаў педафіліі сярод духавенства.
Пасяджэнне пачалося з супольнай Імшы ў Ватыканскіх гротах. У часе Літургіі кардынал Дзярсакратар Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ заахвоціў ірландскіх пастыраў да абмяркоўвання цяперашняга крызісу як евангельскай спробы. Яна дазволіць Касцёлу ачысціцца і ўмацавацца, на сколькі прызнае ён праўду і прызнаецца да здзейсненых правін. Да гэтага аднак “недастакова ўпакорыць сябе, але трэба стаццца пакорнага сэрца”,- дадаў кардынал Бэртонэ, ўказваючы на патрэбу адкрыцця на Духа Святога, які дае сілу пераадольвання цяжкасцяў не губляючы веры і даверу ў Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.