2010-02-16 19:54:31

ЛІСАБОН. У маі, сёлета Папа адправіцца паломнікам у Португалiю.


Бенедыкт XVI па запрашэнні Біскупскай канфярэнцыі і прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі зробіць візіт у Партугалію з 11 па 14 мая гэтага года. Святы Айцец наведае Лісабон, Фаціму і Опорто.У гэтай сувязі пры Фатымскай святыні прайшла падрыхтоўчая сустрэча Пастаяннага савета Партугальскай Біскупскай канферэнцыі. На заканчэнне працаў было афіцыйна абвешчана аб стварэнні Інтэрнет-сайта, прысвечанага візіту Папы Бенедыкта XVI у гэтую краіну. Як растлумачыў прадстаўнік КБКП айцец Мануэль Моружао,новы сайт змяшчае інфармацыю аб праграме Папскага візіту, навіны аб падрыхтоўцы, фатаграфіі і мае інтэрактыўны радзел. Была вызначана таксама тэма падрыхтовак да візіту Свяцейшага Айца ў Партугалію: «З Табою - па шляху надзеі. Хрысціянства: мудрасць і місія». Далейшая інфармацыя аб Папскім візіце паступіць пасля таго, як біскупы Партугаліі абвесцяць сваё пастырскае пасланнe на Вялікі Пост.








All the contents on this site are copyrighted ©.