2010-02-16 13:45:12

Бэатыфікацыя ксяндза Папелушкі адбудзецца 6-га чэрвеня


Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Казімір Ныч і адбудзецца яна ў Варшаве. На прэс-канфэрэнцыі варшаўскі мітрапаліт паінфармаваў, што бэатыфікацыйнай цырымоніі на Плошчы Пілсудзкага будзе старшынстваваць папскі легат, арцыбіскуп Анджэло Амато, прэфэкт Кангрэгацыі па кананізацыйных справах.
Арцыбіскуп Ныч далей сказаў, што бэатыфікацыя ёсць падзеяй, якая выходзіць за рамкі Касцёла ў Польшчы і мае міжнародны характар. “Ксёндз Папелушка гэта бласлаўлёны мучанік за веру, за Касцёл, мучанік у абароне годнасці чалавека”,- дадаў Мітрапаліт Варшаўскі. “Гэта мучанік, які асаблівым чынам, як і ўсе мучанікі, стаіць на варце межаў паміж дабром і злом, гэтай мяжы, якую вельмі часта свет, не толькі сучасны, намагаецца замазваць, перамяшчаць, ці скажаць”.
Літургічны ўспамін ксяндза Папелушкі будзе верагодна 19-га кастрычніка, значыць у дзень ягонай пакутніцкай смерці.








All the contents on this site are copyrighted ©.